Запрашаем на адкрыццё выставы «НЕЗНАЁМАЕ»
праект Алеся Родзіна і Веры Бембель
Шэраг твораў у тэхніцы 3D экзасілізма з элементамі структурнай гідратонікі...
... гэта спецыяльна распрацаваны намі тэхналагічны метад спалучэння аднатонавых кампазіцый з іх маляванымі адбіткамі ў чорнай матэрыі амаль галаграфічнага кшталту, што пашырае эксперыментальныя магчымасці ў галіне вiзуальнага мастацтва.
❗ 8 чэрвеня ў 18.00
Музей-майстэрня З.I.Азгура
Мінск, вул. З. Азгура, 8
Уваход вольны
_______
Касмічная прастора з мірыядамі зорак, безліччу планет, туманнасцяў, але ў большчнасці, бясконцая прастора — гэта чорная матэрыя, як сцвярджаюць навукоўцы. Менавіта з яе ўтвараецца ўся шматлікасць бачання Свету кантынента: акіяны, горы, расліннасць, жывёльнасць і нават чалавецтва.
Усё бярэ пачатак у чорнай матэрыі, ды потым дзякуючы спектральнаму раскладу, наш Сусвет атрымлівае разнастайнае багацце бачных колераў.
Гэта адчулі вялікія мастакі: Казімір Малевіч напісаў “Чорны квадрат”, які стаў потым такім знакамітым; Язэп Драздовіч, Алена Кіш на чорным палатне стварылі шэраг маляваных дываноў.
Наша нізка твораў прысвечана бясконцай гульні пераўтварэнняў ад нябачнага да бачнага. На фоне чорнай матэрыі ўжо ў прамым сэнсе — кантраст, з асляпляльна белымі выявамі, амаль з 3-Д ілюзійнасцю.
Карціны з кампазіцыямі ў абстрактных, формалізаваных, новафігуратыўных абліччах, прадстаўляюць частку нашага дзіўнага Свету — ад чорнага да белага колеру…
⚠ Выстава працягнецца да 25 чэрвеня 2022